Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская зьяўляецца лідарам дэмакратычнай Беларусі, а ўсе створаныя па яе ініцыятыве структуры, уключаючы Каардынацыйны Савет i Народнае Антыкрызыснае Упраўленьне — паўнамоцнымі органамі, якія прадстаўляюць увесь беларускі народ, уключаючы беларусаў замежжа.
Сьвятлана Ціханоўская была зарэгістраваная кандыдаткаю ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Яе падтрымалі штабы незарэгістраваных кандыдатаў Віктара Бабарыкі ды Валерыя Цапкалы. У аснову праграмы Сьвятланы Ціханоўскай было пакладзена вызваленьне палітычных вязьняў і правядзеньне новых сумленных выбараў.
Аб’яднанымі намаганьнямі Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава й Вераніка Цапкала правялі пасьпяховую выбарчую кампанію па ўсёй краіне, зьбіраючы на мітынгі падтрымкі нечуваную колькасьць людзей — да 60 тысяч чалавек. Па дадзеных незалежных аналітыкаў, за Сьвятлану Ціханоўскую прагаласавала больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў у Беларусі ды больш за 80 працэнтаў беларусаў замежжа.
Пасьля выбараў Сьвятлана пад ціскам уладаў была вымушаная пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Літве, дзе працягвае актыўную барацьбу за аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі. У якасьці нацыянальнай лідэркі Сьвятлана Ціханоўская не толькі натхняе пратэсты ўнутры краіны, але і вядзе актыўную працу на міжнароднай арэне, выступае ў ААН і Еўразьвязе, сустракаецца з лідэрамі замежных дзяржаў. У 2020 годзе
Сьвятлане Ціханоўскай і членам аб’яднанага штаба прысуджана прэмія Сахарава.


Канал пресс-службы Светланы Тихановской https://t.me/tsikhanouskaya